У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ад 8 мая 2012 года, адзначаецца, што "рухаючай сілай прагрэсу з'яўляюцца не матэрыяльныя даброты, а патрыятызм. Рух наперад немагчымы без шчырай любові да Радзімы, зямлі продкаў, да свайго народу. Патрыятызм праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго паўсядзённай працы. У тым, што ён жыве не толькі для сябе, але і для сваёй Айчыны. Шмат што можа мяняцца вакол нас, але гэтая ісціна застанецца непахіснай. Патрыятызм быў, ёсць і павінен заставацца непарушным пастулатам нашай дзяржаўнасці. Гэта вечная каштоўнасць, якая змацоўвае пакаленні".
У сучасных умовах асаблівую значнасць набывае грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў, узрастае роля ўстаноў адукацыі па выхаванні юных грамадзян Рэспублікі Беларусь. Педагагічныя намаганні павінны быць накіраваны на тое, каб узгадаваць чалавека творчага і таленавітага,любячага родных і блізкіх, свой народ, сваю Радзіму, сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны. Для дасягнення эфектыўнасці неабходна не толькі даць веды і ўменні, якія садзейнічаюць фарміраванню адпаведных ідэалаў, прынцыпаў і светапогляду, але і развіваць неабходныя асобасныя якасці, духоўны свет дзяцей і вучнёўскай моладзі, каб яны сталі годнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы, значыць, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, добрасумленна выконваць свае абавязкі. Быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню уласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамогі і абароне, адчуваць сваю адказнасць і адносіны да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.
Мова - духоўны скарб народа
Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць - адзiн са шляхаў выхавання любвi да сваей Радзiмы. Дык будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю. Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносiцца да яе, прывiваць любоў i пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.
Хацелася б, паважаныя бацькi, каб нашым дзецям прывiвалася пашана да роднай мовы як у садку, так i дома.
У кожнай беларускай сям’i павiнны быць часопiсы, кнiгi для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павiнна грунтавацца на роднай гiсторыi, на родным фальклоры, на родных традыцыях.
Як мага больш чытайце дзецям апавяданняў, казкаў; вучыце вершы, прыказкi, пашырайце слоўнiкавы запас.
У нас ёсць надзея, што з вашага боку мы сустрэнем аднадумцаў, падтрымку i дапамогу.
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
Валерыя Бароўская