Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кансультацыя для бацькоў “Ветлівае дзіця”

Дата: 3 сентября 2021 в 20:55, Обновлено 4 сентября 2021 в 20:27
Автор: Орехво К. А.
239 просмотров

   Прыемна мець справу з ветлівым чалавекам, але яшчэ прыемней разумець, што такім з’яўляеца ваша дзіця. Культурнае і выхаванае дзіця – мара ўсіх бацькоў.
   Асабовы прыклад –адзін з асноўных метадаў выхавання ветлівага дзіцяці. Дзеці, як губка, усё ўпітваюць у сябе! У тым ліку і паўсядзённыя паводзіны бацькоў, іх стыль зносін і ўчынкаў. У вашай сям’і прынята размаўляць на павышаных танах, рашаць праблемы крыкам, а не з дапамогай просьбаў і дамоў? Тады  высокая верагоднасць таго, што і дзіця вырасце невыхаваным і грубым. Нават калі вы навучыце яго гаварыць словы ветлівасці і прачытаеце некалькі кніжак пра добрыя манеры, асаблівага выніку не будзе. А вось калі дзіця расце ў атмасферы любові і ўзаемаразумення, бачыць, як маці і бацька вітаюцца з суседзямі, дапамагаюць старэйшым і не забываюць гаварыць словы ўдзячнасці дома, не сумнявайцеся – ён скапіруе гэтую манеру паводзін.У гэтым выпадку і “чароўныя “ словы з’явяцца ў мове дзіцяці рана. Гэтыя словы з’явяцца самі па сабе, без чытання лекцый і педагагічных унушэнняў. І на пытанне “Як вы змаглі выхаваць дзіця такім ветлівым?” бацькі альбо адкажуць, што ён “як бы сам” такім стаў, альбо скажуць “мы самі так сябе паводзім, таму і дзіця за намі цягнецца”. Дзіця з цягам часу зразумее, якія і калі вымаўляць словы, як вясці сябе з аднагодкамі і дарослымі, як паступіць так, каб не нашкодзіць іншым.
    Аднак правілы паводзін тлумачыць дзіцяці ўсё-такі патрэбна.
Завучыць ветлівыя словы – не значыць стаць ветлівым. Трэба яшчэ навучыцца прымяняць іх да месца. Бываюць такія кур’ёзы. Напрыклад, суседскі хлопчык ветліва з вамі павітаўся і прапусціў вас уперад. А затым з шумам адабраў у вашага дзіцяці цукерку і ўцёк.Наўрад ці вы будзеце лічыць яго ветлівым пасля гэтага. Вельмі важна, каб ветлівасць для вашага дзіцяці стала не абавязалаўкай, не навязанай роляй, а вобразам жыцця. Для гэтага трэба не завучваць правілы паводзін – дастаткова выконваць іх у розных жыцёвых сітуацыях.
   Растлумачце дзіцяці значэнне выразу “паступай з іншымі так, як хочаш, каб паступалі з табой” .Прасіць прабачэння не трэба баяцца! Вучыце дзіця прасіць прабачэння, таму што ў жыцці бываюць розныя сітуацыі: незнарок нехта піхнуў, наступіў на нагу. З кім не здараецца? Галоўнае - дастйна выйсці з сітуацыі. “Прабачце” – як раз тое слова, якое дапаможа гэта зрабіць. Падобнае правіла павінна дзейнічаць і ў адносінах да дзіцяці. Калі вы не правы, папрасіце ў дзіцяці прабачэння і прыласкайце яго. Просячы прабачэння, мы як бы бяром на сябе адказнасць за дрэнны ўчынак, а словы, якія мы для гэтага выкарыстоўваем, дапамагаюць выправіць сітуацыю да лепшага.
   Не расказвайце дзіцяці аб правілах паводзін на дарослай мове. Лепшыя памочнікі – гэта гульні, вершы, казкі.Пасля  таго, як вы прачыталі верш ці казку , абмяркуйце з дзіцем сюжэт, паводзіны станоўчых і адмоўным герояў, а таксама запытайцеся, як бы дзіця паступіла на іх месцы. Дзіцячыя кнігі ў асноўным вучаць дзяцей такім жыццёвым каштоўнасцям, як дабрыня, дружба, паразуменне і ветлівасць.
    Цудоўна дапамогуць разабрацца ў жыццёвых сітуацыях і ролевыя гульні. Пагуляйце з дзіцём, нібы вы ў транспарце, на дзіцячай пляцоўцы, у гасцях ці ў бальніцы. Ці прыдумайце казачны сюжэт з яго любімымі мультыплікацыйнымі героямі, дзе будзе разыграна нестандартная сітуацыя. А затым разам абмяркуйце, чаму дрэнна паводзіць сябе і быць невыхаванным – недапусціма.


Калі вы хочаце, каб ваша дзіця вырасла ветлівым і добрым чалавекам, прытрымлівайцеся некаторых правілаў:

- Размаўляйце без крыкаў і грубых слоў, асабліва пры пастаронніх.
- Лепей адзін на адзін з дзіцем растлумачце яму, чаму ён быў не праў.
- Не зневажайце годнасць дзіцяці.
- Цікаўцеся яго меркаваннем, жаданнямі.
- Старайцеся не рабіць пастаянна заўвагі.
- Адабрайце добрыя паводзіны і самастойнасць.
- Не забывайце хваліць за “чароўныя” словы і добрыя паступкі.

Навыкі ветлівага і выхаванага чалавека:

- Ветліва прасіць, дзякаваць і прасіць прабачэння.
- Вітацца і развітвацца.
- Не лезці ў чужыя размовы без прычыны.
- Улічваць просьбы і пажаданні іншых людзей.
- Выконваць правілы этыкету за сталом.
- Быць апратным і сачыць за асабовай гігіенай.
- Выконваць правілы паводзін ў грамадскіх месцах.Напрыклад, уступаць месца старэйшым, не смяціць на вуліцы, не тыкаць пальцам на акружаючых і інш.
- Дзякуючы такім простым парадам, дабразычлівай атмасферы ў сям’і і ўзаемапазумненню ваша дзіця абавязкова вырасце ветлівым і добрым чалавекам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.