Кансультацыя “Па старонках твораў беларускіх пісьменнікаў”
Беларускiя пiсьменнiкi ў шматлiкiх творах выказваюць роднай мове сваё захапленне i павагу. Даходлiвымi словамi яны раскрываюць дзецям прыгажосць i мiлагучнасць роднага слова. Шмат твораў мастацкай лiтаратуры для дашкольнiкаў падкрэслiваюць, што мiр i шчасце неабходна ўмець абаранiць, i таму з дашкольнага ўзросту мы развiваем у дзяцей жаданне стаць абаронцамi Радзiмы, служыць у беларускiм войску на карысць сваёй краiны, для захавання мiру i шчасця на зямлi.
«Казка – гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або авантурна-навелiстычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаiснасць пры дапамозе мастацкай выдумкi i заключае ў сабе дыдактычна-навучальны сэнс». По сваiм змесце, форме, яны даступныя i зразумелыя дзiцяцi, блiзкiя да яго мыслення, уяўлення. Але выхаваўчы ўплыў казкi залежыць ад правiльнага адбору яе для дзяцей дашкольнага ўзросту. Адным з галоўных патрабаванняў да казкi з’яуляецца высокая iдэйнасць i гуманістычная накiраванасць твора, на выснове якой у дзiцяцi можна фармiраваць станоўчыя маральныя пачуццi. У казках не павiнна быць жорсткiх сцэн, грубых выразаў, каб не выклiкаць непаразуменне i страх. Знаёмства дзяцей з казкай адбываецца як на занятках, так i ў вольную гадзiну. Выхавальнiку важна ведаць, што казку неабходна расказваць, а не чытаць. Такая перадача тэксту дапаможа ўзмацнiць эмацыянальнае ўздзеянне, будзе спрыяць лепшаму разуменню сэнсу твора, дапаможа ў выхаваннi ўмення слухаць i разумець маналагiчную мову.
Менавіта «дзіцячымі» пісьменнікамі ў беларускай літаратуры можна назваць не так шмат пісьменнікаў. Некаторыя пісьменнікі прыйшлі ў свет дзіцячай літаратуры ад навукова-даследчай дзейнасці, палітыкі, складаных перакладаў замежнай літаратуры.
Алесь Якімовіч, у яго апрацоўцы асобнымі выданнямі выйшла шмат беларускіх казак, а таксама зборнікі «Каток - залаты лабок», «Бацькаў дар», «Звяры нашых лясоў» , «Зімой», «Казка пра смелага вожыка»
Творчасць Максіма Танка — адметная старонка беларускай літаратуры. Паэт выдаў больш за 30 зборнікаў паэзіі, больш за дзясятак кніг для дзяцей. Максім Танк вядомы як бліскучы дзіцячы паэт. Яго казкі і вершы друкаваліся ў такіх выданнях, як «Беларускі летапіс», часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Снапок», «Пралеска». Сярод найбольш значных твораў пісьменніка трэба адзначыць зборнікі: «Галінка і верабей», «Казка пра мядзведзя», «Ехаў казачнік Бай», «Казкі. Легенды», «Светлячок», «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні».
Максім Багдановіч — знакавая постаць для ўсіх беларусаў. Ён выступае сімвалам духоўнай трываласці беларускага этнасу, яго моцы і творчага выяўлення. Максім Багдановіч — прыклад для нашых землякоў, сучаснікаў, якія не здолелі спазнаць духоўнае хараство нашага краю, адчуць мілагучнае багацце беларускай мовы. Адметная старонка ў яго творчасці — вершы пра міфічных істотаў (Лесуна, Вадзяніка, Падвея, змяінага цара, русалак і інш.) і прыродныя з’явы. Яго творы «Зімой», Мушка-зелянушка і Камарык – насаты тварык і інш.
Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцкевіч) - вялікі сын беларускага народа, класік беларускай літаратуры, паэт, акадэмік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Аўтар пісал больш для дарослых, але пакінуў ўклад і ў дзіцячай літаратуры: «Лістапад»; «Хлопчык і лётчык», «Бай»;“Спадчына”, “Зіма”.
Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка). Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей «Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў». У страрэйшай группе мы знакомім выхаванцаў з творам «Журавель і чапля».
Еўдакія Лось напісала шмат твораў для дзяцей, выдала для ix кнігi «Абутая ёлачка», «Казка пра Ласку», «Вяселікі», «Зайчык- выхваляйчык», «Дванаццаць загадак», «Смачныя літары». Усё жыццё паэткі звязана са светам дзяцінства. Напоўненыя радасным настроем, вясёлым гумарам, творы Е. Лось вельмі блізкія да характеру дзяцей, ix светаўспрымання. У яе вершах раскрываецца хараство навакольнай прыроды, перадаецца няўрымслівая дзіцячая натура. Паэтка мела мужны характар. Знаходзячыся ў рэспубліканскай анкалагічнай бальніцы у Бараўлянах, што пад Мінскам, яна пісала пранізлівыя, эмацыйна напружаныя, глыбока аптымістычныя вершы. Яе творы «Аэрадром», «Мая лялька», «Зіма».
Яшчэ адзін знакаміты пісьменік Якуб Колас, аўтар твораў для дзяцей — паэмы «Міхасёвы прыгоды», вершаванай казкі «Рак-вусач», зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой», «Вершы для дзяцей» ,«Дзед госць» , «Зіма», «Песня аб вясне», «Першы гром» , «Вясна» (урывак) , «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў». Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак «Сонца грэе, прыпякае», «Храбры певень»
Творы беларускiх пiсьменнiкаў дапамагаюць дзецям убачыць непаўторную прыгажосць роднага краю. Паэтычныя радкi надаюць звычайным рэчкам, кветкам на лузе незвычайную эмацыянальную прывабнасць, прымушаюць дзiця больш пiльна ўгледзецца ў наваколле, захаваць малюнкi родных мясцін у памяцi на ўсё жыццё: К. Каліна.( «Зімовы дуб», «Кампот», «Сакавік і яго сёстры», «Красавік», «Ліпень», «Жнівень», «Верасень», «Кастрычнік»), С. Новік-Пяюн («Ночка», «Пурга»); П. Панчанка («Месяцы года») С. Сокалаў-Воюш («Блакіт нябёс», «Возера лясное»), С. Грахоўскі («Сонечная сцежка», «Наш май», «Сунічкі»); У. Юрэвіч («Пацалунак асвы», «Бярозчыны валёнкі»)
Важнае значэнне у выхаваннi патрыятычных пачуццяў дзяцей маюць лiтаратурныя творы, у якiх раскрываецца гiсторыя Радзiмы, вядзецца гаворка аб вядомых дзеячах беларускай зямлi: Э. Агняцвет «Зямля з блакітнымі вачамі», Д. Бічэль-Загнетава «Радзіма», «Белая Русь»; А. Прохараў «За адвагу»; А. Бадак «Беларусачка»; А. Вольскі «Радзіма»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; А. Русак. «Мой край».
Таксама беларускія пісьменнікі напісалі творыі пра жывёл, бо яны маюць вялікае значэнне для выхавання дашкольнікаў. Яны павучальныя і цікавыя. У казках пра жывёл закранаюцца пытанні маралі. Яны вучаць справядлівасці, выхоўваюць пачуццё калектывізму, выклікаюць жаданне дапамагчы слабаму: У. Ягоўдзік («Бусел», «Вожык», «Заяц»); А. Якімовіч«Звяры нашых лясоў»; А. Бялевіч «У лесе»; Я. Брыль («Жыў-быў вожык»); Я. Журба (“Ваверка”, “Коцік”); Т. Кляшторная «Шпак»; В. Вітка («Жаўна», «Бусел», «Вавёрчына гора»).
Таксама чытаючы творы беларускіх пісьменнікаў дзецьмі засвойваюцца маральныя паняцці і катэгорыі: працавітасць - лянота, паслухмянасць - непаслушэнства, жорсткасць - міласэрнасць, бескарыслівасць - прагнасць. Беларускія казкі развіваюць імкненне паводзіць сябе добразычліва, клапатліва да навакольных, выхоўваюць такія рысы характару, як паслухмянасць, цярпенне, любоў да бліжняга, міласэрнасць: Т. Кляшторная («Ветлівыя словы», «Дапамагу», «Паўцякалі цацкі», «Не сквапная»); Р. Барадулін («Ната маму любіць надта», «Ай! Не буду! Не хачу!»); Ю. Свірка («Сёння ў нашай мамы свята», «Бабуліны казкі»); І. Шуцько «Смелая ўнучка»; В. Хомчанка «Яшава рукавічка»; Л. Дранько-Майсюк «Пра добрую мышку і мудрую кошку»; С. Шушкевіч «Нашы сябры»; Э. Валасевіч «Сама»; В. Вярба «Матуліны рукі».
Сёння мастакi слова па-свойму пераасэнсоўваюць багатую спадчыну народа i ў мастацкiх творах iмкнуцца выказваць свае высокiя пачуццi. Мастацкая лiтаратура дае дзецям магчымасць пзнаёмiцца i з гэтым бокам жыцця беларускага народа. Вершы пра скрыпку, цымбалы, бубен напоўнены рухам, вясёлым настроем, нацыянальным каларытам. У каго не з’явiцца жаданне самому паспрабаваць навучыцца iграць на гэтых iнструментах! Вось гэтак, крок за крокам, гартаючы старонкi кнiг беларускiх пiсьменнiкаў, мы ствараем яскравы, эмацыянальна насычаны, непаўторны вобраз роднай краiны.