-
-
- Много правил есть на свете!
- Листовки по безопасности
- Памятка для родителей "Как одеть ребенка летом?"
- Здравствуй, лето красное!
- Летом весело играть!
- Познавательное лето
- Лето и безопасность
- Памятка для родителей по безопасности детей летом
- Лето, дети и …вода
- Опасные насекомые
- Советы на лето:когда доктора нет рядом.
- Консультации специалистов
- Консультации для педагогов
- Рекомендации для педагагов
-
- График работы учителей- дефектологов
- График проведения консультаций учителей-дефектологов
- Консультации учителя-дефектолога Колонович Натальи Викторовны для родителей и воспитателей специальной группе № 4
- Консультации для родителей группы интегрированного обучения и воспитания № 6 и родителей детей, посещающих ПКПП учителя- дефектолога Колонович Натальи Викторовны
- Советы учителя-дефектолога Колонович Натальи Викторовны
- Консультации учителя-дефектолога Барковской Татьяны Романовны для родителей и воспитателей специальной группы № 9
- Консультации учителя-дефектолога Барковской Татьяны Романовны
- Советы учителя-дефектолога Барковской Татьяны Романовны
- Консультации учителя-дефектолога Шибовской Анастасии Ивановны
-
- Прогулки и их значение для укрепления здоровья ребёнка!
- Охрана и укрепление здоровья зимой.
- Как одевать ребенка на прогулку?
- Здоровый образ жизни в семье
- Спорт - это здоровый образ жизни.
- Роль родителей в укреплении здоровья детей и приобщении их к здоровому образу жизни
- ДЕСЯТЬ СОВЕТОВ РОДИТЕЛЯМ О ЗДОРОВЬЕ ДЕТЕЙ
-
- Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь
- Размаўляй са мной па - беларуску!
- Беларускія сайты для бацькоў і дзетак
- Традиции и обычаи Беларуси
- Почему ты Белая, Русь?
- Азбука белорусского орнамента
- Знаете ли вы, что.....
- Мультфільмы для дзетак на роднай мове.
- "Чытанка" для дзіцячага садка» на смартфонах-андроідах
- Вершы пра Беларусь
- Нравственно - патриотическое воспитание дошкольников.
- Воспитываем патриотов с детства
- Далучаем да родных вытокаў
- Беларускi фальклор для дзяцей
-
- Перечень административных процедур
- Порядок и сроки обжалования принятых административных решений.
- Вышестоящие государственные органы и организации
- Нормативные документы
- Образцы заявлений по административным процедурам (жилищные правоотношения)
- Телефоны доверия для детей и подростков в республике беларусь
Кансультацыя для бацькоў "Вывучаем родную мову".
У цяперашні час ва ўсёй краіне ідзе адраджэнне беларускай нацыянальнай мовы, культуры. Вялікая роля ў далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да родных беларускіх традыцый адводзіцца бацькам. Яны першыя сваёй эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотаю да роднага слова павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай свайго народа. Важна каб і бацькі, і педагогі былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры, разумелі неабходнасць ведання беларускай мовы, добра валодалі ёй.
Паважаныя бацькі! Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.
Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.
Знаёмства дзяцей з роднай мовай, літаратурай, фальклорам, народнай песняй, музыкай, гульнёй спрыяе глыбокаму выхаванню духоўнасці, усебаковаму, гарманічнаму развіццю. Творы вуснай народнай творчасці маюць вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, садзейнічаюць развіццю вобразнасці думкі, узбагачаюць дзіцячае асяроддзе.
У апошнія гады ўзрастае інтарэс да фальклору. Грамадзянства як бы пачула: жыватворную сілу аднаўлення можна здабыць у невычарпальнай крыніцы народнасці. Нездарма слова “фальклор”, з’яўляючыся словам англійскага паходжання, перакладаецца, як “народная мудрасць”. Знаемства з лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці павінна пачынацца з першых гадоў яго жыцця, так як перыяд раняга і дашкольнага дзяцінства – найбольш спрыяльны этап у развіцці чалавечай асобы. Гаты ўзрост багацейшы па здольнасцях: дзіця хутка і захапляльна пазнае навакольны свет, убірае вялікую колькасць уражанняў. Дзіця вучыцца па іх гукам роднай мовы, іх мелодыі, потым авалодвае ўменнем разумець іх сэнс.
Кажуць, што найлепшых поспехаў у выхаванні можна дасягнуць тады, калі дзіця не заўважае, што яго выхоўваюць. Гартаючы старонкі цікавай кніжкі, маленькі чытач разам з героямі кнігі непакоіцца і радуецца, сам спрабуе зразумець важныя ўрокі жыцця. Цудоўна, калі дзіця будзе браць іх са старонак кніг на роднай мове! Паспрабуйце заахвоціць дзяцей да чытання вершаў, казак, апавяданняў, змешчаных на старонках дзіцячых часопісаў. Разам абмяркоўвайце выказаныя ў іх думкі, дапамажыце лепш зразумець прачытанае.
Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.
«Вам доўга крочыць праз гады. Не забывайцеся ж, якія Вы пакідаеце сляды», — успамінаюцца радкі з верша Пятруся Броўкі.
Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.
Телефоны: 80154 541375, 80154 541193, 80154 541542
Email: detsad2-berezovka@mail.lida.by